1. Прачытайце беларускія прыслоўі За добрым мужам і варона жона, а за благім і княгіня згіне. Жонку выбірай і вачыма, і вушыма. Да пяці гадоў песці дзіця, як яечка, да сямі пасі як авечку, тады выйдзе на чалавечка. 2. Паспрабуйце адужыць скарагаворкі Адна сарока – адна марока, сорак сарок - сорак марок. Ідзе скарагаворка са скарагаварчанятамі 3. Чытайце Аканне: пераход о, э ў а Добра – дабро, цэны – цана, цэгла – цагляны, дрэмле – драмлю, мароз – маразы, горы – гара, ногі – нага, шчэбет – шчабятаць, восем – васьмёра, шэсць – шасцёра, кот – каты, голас – галасы, золата – залаты, гора – гараваць, род – нарадзіць, розум – разумець, роўны – раўняць. Яканне: пераход е, ё ў я Цёпла – цяпло, лес – лясы, сёлы – сяло, вецер – вятры, месці – мяту, сёстры – сястра, серп – сярпы, сем – сямёра, везці – вязуць, есці – ядуць, несці – нясуць, смех – смяяцца, лёд – лядовы, мёд – мядовы, вечар – вячэра, зелень – зялёны, вёслы – вясло, мёў - мяту. Калі? Дзе хто быў учора? Калісьці Аднойчы Раніцай/раніцой У першай палове дня Удзень У другой палове дня Увечары У восем гадзін раніцы У гадзіну/ а першай гадзіне У дзве гадзіны, тры гадзіны, у чатыры гадзіны/ А другой/ трэцяй/ чацьвёртай/ пятай/ шостай/ сёмай/восьмай/ дзевятай/ дзесятай гадзіне У пяць гадзін У шэсць гадзін вечара У дванаццаць гадзін ночы Адразу Перш-наперш//перш за ўсё Спачатку Пасля Потым Што здарылася? Панядзелак Аўторак Серада Чацвер /але у Р.скл. чацвярга/ Пасля дожджыку ў чацвер Пятніца Субота Нядзеля Студзень Люты Сакавік Красавік Травень /май Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань Ганнін учарашні дзень Учора быў аўторак. Ганна прачнулася вельмі рана – у сем гадзін. Сама б яна ніколі так рана не ўстала, але зазваніў будзільнік. Трэба было ісці на заняткі. Ганна ўстала, гэта было вельмі цяжка. Сапраўды прачнуцца дапамог кубак кавы. У восем гадзін Ганна прыйшла на лекцыю. Лекцыя была вельмі цікавая. Потым былі семінарскія заняткі. Пасля заняткаў Ганна са сваёй сяброўкай Сашай пайшла на абед. У сталоўцы яны сустрэлі сваіх сяброў Рому і Колю. - Прывітанне, дзяўчаты! - Ой, Рома, Коля! Сто гадоў вас не бачылі! Хлопцы таксама абрадваліся. Асабліва Рома, бо яму вельмі падабалася Ганна. У іх былі білеты на канцэрт Л.Вольскага ўвечары, і яны вырашылі пазваць дзяўчат. - Што вы, дзяўчаты, робіце сёння ўвечары? - Нічога асаблівага. Збіраліся рыхтавацца да семінару па літаратуры. - У нас ёсць цікавейшая прапанова – хадзем з намі на канцэрт Л.Вольскага! - Прапанова сапраўды цікавейшая. Я даўно хацела схадзіць на яго канцэрт. А ты, Ганна? - Я б з задавальненнем пайшла. У другой палове дня Ганна пайшла ў бібліятэку. Ёй трэба было пісаць курсавую. У бібліятэцы было вельмі холадна, і кніжка была нудная і нецікавая. Таму Ганна пайшла дамоў раней – а шостай гадзіне. Там яе ўжо чакала Сашка. Яны павячэралі і пайшлі на нулявы кіламетр – там яны дамовіліся сустрэцца з Ромам і Колям. Канцэрт ім вельмі спадабаўся. Да інтэрнату дзяўчаты вярнуліся толькі а палове дванаццатай. За цэлы дзень яны вельмі змарыліся, таму адразу пайшлі спаць. Але яшчэ доўга размаўлялі паміж сабой пра канцэрт, пра хлопцаў і пра тое, што заўтра трэба ісці на семінар, да якога яны не падрыхтаваліся. Добры дзяцел (Англійская народная казка) Ці ведаеце вы, што калісьці ў лесе .......... (быць) зусім ціха. Птушкі не ........... (ўмець) спяваць. Адзіным спеваком ............... (быць) вецер. Ён ........... (шумець) у лісці, .............. (скрыпець) галінкамі дрэў. І вось аднойчы .............. (сабрацца) птушкі і .............. (пачаць) размяркоўваць паміж сабою песні. Кожная з іх .............. (хацець) атрымаць самую прыгожую. - Мне хацелася б мець самую пяшчотную песню, - .............. (сказаць) галубка. - А я ........... (ўзяць) бы што-небудзь вясёленькае, - .............. (сказаць) чыж. Зязюля ............. (папрасіць), каб ёй ............ (даць – мн.лік) што-небудзь незвычайнае. Толькі шэры салавейка адзінока ............ (сядзець) і сціпла ............ (маўчаць). «Няўжо мне нічога не пакінуць?» - ............. (думаць) ён. – Мая жонка так любіць музыку!..» Дзяцел у гэты дзень ............. (аглядаць) і (лячыць) бярозкі ў лесе. Увечары ён (скончыць) свой абход, прыляцеў на сходку і .......... (папрасіць): - Дайце мне, калі ласка, прыгожую песню. Я заўсёды буду вітаць ёю ўсход сонца. Яму ........... (даць) песню. Самую доўгую і самую прыгожую. Але раптам ён ........... (заўважыць) салаўя. - А якую песню тебе ........... (даць)? - ........... (спытаць) дзяцел. – Праспявай мне, калі ласка. - У яго няма песні! – хорам ........... (закрычаць) птушкі. Ён нічога не ........... (прасіць). Шкада ............ (стаць) салаўя, і ён ........... (аддаць) яму сваю песню – самую доўгую і самую прыгожую. Таму дзяцел ніколі не спявае. Але ўсе птушкі любяць і паважаюць яго. (Пераклаў Я.Дубовік)