Простыя словы Простыя словы, Простыя рэчы, Хлеб на стале, Полымя ў печы, Гэта так проста, Гэта так добра, Як з галавою залезці пад коўдру Простыя словы, простыя рэчы – 2 р. Прыцемкам сінім Зімовай парою У доме бацькоўскім Усё так знаёма Ёсць чым сагрэцца, Ёсць дзе схавацца У доме бацькоўскім, У матчынай хаце Простыя словы, простыя рэчы – 2 р. Усё так надзейна, Усё так грунтоўна, Ну што тут дадаць, Хіба што нічога Можна жыць далей, Дзень пры йдзе новы, Дабранач паненкі, Дабранач панове Простыя словы, простыя рэчы - 2 р.