Формы ветлівасці Вітанне - Добрай раніцы! - Дзень добры!//Добры дзень! - Добры вечар! - Вітаю! - Прывітанне! - Здароў! Развітанне Да пабачэння! Да сустрэчы! Да новай//хуткай сустрэчы Усяго найлепшага! Бывай! Бывайце! Шчаслівай дарогі! Дазвольце развітацца з вамі! Да заўтрага!//Да заўтра! Да вечара! Да панядзелка! Я пайшоў//пайшла! Тэлефануй! Дабранач! Пакуль! Пакедава! Пачатак размовы - Што новага? - Што чуваць? - Як маешся?/маецеся? - Як жывеш?/ жывяце? - Як там Ганна? - Як сябе адчувае твая бабуля, матуля, цётка, твой бацька, дзед, дзядзька? - Як справы? - Дзякуй, усё добра, а як ты? выдатна вельмі добра добра - Так сабе - Дрэнна - Вельмі дрэнна Знаёмства Спадар Спадарыня Спадарства Шаноўны cпадар Шаноўная cпадарыня Алесь Пятр-овіч Ганна Пятр-оўна Раман Ігнат-авіч Алена Ігнат-аўна Андрэй Васіль-евіч Галіна Васіль-еўна - Дазвольце вас пазнаёміць - гэта ... , а гэта ... гэта спадар ... , а гэта спадарыня ... - Дазвольце вас пазнаёміць са спадарыняй ... /са спадаром ... - Дазволь цябе пазнаёміць з маёй сяброўкай/з маім сябрам ... з маім калегам/ з маёй калегай ... - Хачу вас/ цябе пазнаёміць з ... - Мне падаецца, што мы дзесьці ўжо спаткаліся/ што я вас дзесьці ўжо бачыў Пазнаёміць каго з кім (пазнаём – rozkaz.způsob) - Пазнаём мяне/нас, калі ласка, з тваёй сяброўкай - Знаёмцеся – гэта Галя, мая дзяўчына, а гэта Алесь, мой аднагрупнік. - Вельмі прыемна - Мне таксама - Скажыце, калі ласка, як Вас завуць//зваць - Маё прозвішча Варановіч, зваць Ігар Фёдаравіч - Вельмі прыемна. Карпаў Мікалай Пятровіч. Будзем знаёмыя. - Вы ўжо знаёмыя?// Вы ўжо пазнаёміліся? - Я хацеў бы пазнаёміцца з Вамі - Дазвольце адрэкамендавацца: Сцяпанаў Іван Сяргеевіч - Дазвольце адрэкамендаваць Вам майго сябра - Зайцава Васіля Яўгенавіча Запрашэнне Запрашаць Запрашаем вас на сустрэчу, вячэру, святочны абед Сардэчна запрашаем! Вітаем вас /у Мінску/! - Я хачу запрасіць вас у госці - Мы просім наведаць нашу фірму - Як вы ставіцеся да прагулкі пешшу/ пешкі? - Што ты робіш сёння ўвечары//у нядзелю//? - А заўтра? - Дазволь запрасіць цябе/Вас заўтра//у нядзелю ў кіно//на вячэру//на каву//на абед//у тэатр - Запрашаю цябе ... - Давай сходзім на канцэрт “Крамбамбулі”//на футбол - Хадзем з намі на дыскатэку//на піва - Прыходзь да нас на гарбату - Дзякуй, я з радасцю прыйду - Дзякуй, але, нажаль, заўтра я не магу, бо ... - Шкада, але заўтра ў мяне не атрымаецца, бо ... - Вельмі хацелася б, але ... - Праходзьце, калі ласка. Сядайце. - Зрабіце ласку, праходзьце (сядайце), пачувайце сябе як дома. - Шчыра дзякую/дзякуем за запрашэнне Згода. Пацвярджэнне - Так// Але// Ну - А як жа /ж/! - Вядома!//Зразумела//Пэўна ж! - Але, гэта сапраўды так - Добра, я згодны// згодзен// Добра, згода - Няма сумнення! - Так, дамовіліся!// Добра, дамовіліся! - І я такой самай думкі. - Праўда ваша!//Вы маеце рацыю! - Вельмі слушна! - Слушная прапанова! - Нельга не пагадзіцца з ім. - Я не пярэчу// не супраць Нязгода. Адмова - Не! Не, не! - Не трэба, дзякую//дзякуй! - Не, я не магу - Вельмі шкада, але... - Я не згодны/згодная - Я так не лічу - Ні ў якім выпадку! - Пра гэта і гаворкі не можа быць! - Гэта немагчыма /недапушчальна, непажадана/ - Зусім не так!// Цалкам іначай - Вы памыляецеся - Я ў гэта не веру//Не магу даць веры - Цяжка пагадзіцца з такім падыходам - Мы ніколі гэтак не зробім//з гэтым не пагодзімся Падзяка Дзякаваць каму - Дзякуй! - Вялікі дзякуй! - Шчыра дзякую! - Сардэчна дзякую вам//сардэчны вам дзякуй за ўсё, што вы зрабілі для мяне (для нас) - Я вам вельмі абавязаны//абавязана! - О, гэта вельмі міла з вашага боку// вельмі прыязна//ласкава! - Дзякуй за кнігу, я яе абавязкова прачытаю. – Чытайце, калі ласка! - Няма за што дзякаваць! - Дзякуй, бабуля! - Расці вялікі! - Дзякуй за дапамогу! - Няма за што - Калі ласка! - Будзьце ласкавы! - Прашу вас! Прабачэнне Дараваць каму - Даруй! Даруйце - Прабач//Прабачце, калі ласка - Прабачце, але я зараз заняты - Прашу прабачэння, што прымусіў Вас чакаць - Мне вельмі непрыемна//прыкра, што я турбую Вас, але... - Прабачце, што я мушу Вас патурбаваць - Не сярдуйце// не злуйцеся калі ласка, што так атрымалася// здарылася - Няма мне даравання! - Дазвольце спытаць//запытацца (прадставіць вам ..., прадставіцца: ..., вам дапамагчы) - Будзьце ласкавы, перадайце мне ... - Скажыце, калі ласка, калі (дзе, хто, чаму) - Не турбуйцеся // не клапаціцеся - Дзе тут уваход? - Сюды, калі ласка// Вось тут, прашу Вас! - Тут можна курыць? - Так, калі ласка Віншаванне Віншую цябе/вас! Дазвольце павіншаваць Вас з ... са святам з днём нараджэння! з юбілеем са шлюбам З Новым годам! З новым шчасцем! З нараджэннем сына /дачкі Павіншуйце іх ад майго імя Шлю вам свае віншаванні з нагоды ...